Конкурс дэкламатарскага майстэрства на польскай мове “Палессе маё дарагое” ў Стрыгінскай школе распачаўся вершам “Намаляваў” у выкананні вучня трэцяга класа Арцёма Жолцікава. Што часцей за ўсё малююць дзеці? Безумоўна, сонца, неба, кветкі - родную зямлю. А родная зямля для кожнага бярозаўчаніна - гэта Палессе. Палессе-вядомы культурна-геаграфічны рэгіён. На Палессі сёння жыве шмат таленавітых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у творчых конкурсах.
Подробнее