Бярозаўшына адсвяткавала Дзень Незалежнасці

17:00

3 ліпеня наша краіна адзначыла Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі гераічнасці і стойкасці салдат, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін пасля вялікай Айчыннай вайны.

Бярозаўшчына з размахам адсвяткавала 75-годдзе вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся ў Камсамольскім скверы. Менавіта тут пахаваны воіны, якія загінулі ў баях за вызваленне Бярозаўскага раёна. У святочны дзень ў скверы сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўныя калектывы, лідэры грамадскіх аб’яданняу, ваеннаслужачыя Бярозаўскага гарнізона, жыхары і госці Бярозаўшчыны, каб ўшанаваць памяць загінуўшых і падзякававць ім, за тое, што мы жывем пад мірным небам.

А пасля святочныя мерапрыемствы перамясціліся на Цэнральную плошчу. Кульмінацыяй стала тэатралізаванае шэсце. Узначалілі святочную калону дзяўчаты ў адзенні колера дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны сцяг – адзін з галоўных сімвалаў незалежнасці, які перадае гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэслівае нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Працягнула шэсце калона упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярозаўскага райвыканкама, якое забяспечвае матэрыяльны і маральны дабрабыт насельніцтва, а таксама дае яму дадатковыя правы і гарантыі, што з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У калоне – маладыя і шматдзетныя сем’і. Усе мы жадаем, каб нашым дзецям свяціла яркае сонца, каб залатыя промні адбіваліся у чыстых водах Беларускіх рэк! А потым Парад ваенаслужачых Бярозаўскага гарнізона. 16-ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, 927-й Кёнігсбергскі Чырванасцяжны ордэна Аляксандра Неўскага Цэнтр падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў, 2060-я база захоўвання і рамонту Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Гэтыя воинския часці – адны з лепшых сярод часцей войск ВПС і войскСПА. Самая галоўная задача 46-га арсенала — своечасовае і якаснае забеспячэння войскаў боепрыпасамі, а таксама іх захоўванне, тэхнічнае абслугоўванне. У святочнай калоне прайшлі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане. Шматлікія з іх ўзнагароджаны баявымі ўзнагародамі. Ёсць і кавалеры ордэна «Чырвонай Зоркі». Актывісты арганізацыі ўносяць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.За імі у святочнай калоне прайшлі прадстаўнікі Бярозаўскай першаснай арганізацыі, Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў памежнай службы», якія праходзілі тэрміновую ваенную службу ў пагранічных войсках Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР, пагранічных войсках і органах памежнай службы Рэспублікі Беларусь. У святочнай калоне была прадстаўлена ваенная тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні ў 927-га Цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў і 16 -га асобнга палку радыёэлектроннай барацьбы з самалётнымі сродкамі.

Яскрава быў прадстаўлены тэатралізаваны блок. Шмат дзён і начэй ішла акупацыя Беларусі. Каб разграміць ворага была распрацавана аперацыя „Баграціён“. Раніцай 16 ліпеня 1944 года, ў выніку сумесных дзеянняў войскаў 28-й арміі 1-ага Беларускага фронту і партызан, Бярозаўскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! 8 кастрычніка 1944 года прайшоў першы масавы нядзельнік, у якім прыняла ўдзел уся краіна. Так жыхары ўносілі свой уклад у адраджэнне краіны! Святкаванне Дня Незалежнасці — гэта даніна гераізму і стойкасці беларусаў, бязмежнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў рэспубліку з развалін, будаваў заводы, дамы, школы, хто выпускаў першую прадукцыю на абноўленых прадпрыемствах. Пасля тэатралізаванга блоку ў святочнай калоне па галоўнай вуліцы райцэнтра прайлі нашчадкі Пабеды — маладое пакаленне беразаўчан. Бярозаўская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» аб'ядноўвае каля 5000 чалавек. Піянеры раёна з'яўляюцца пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Па выніках працы за 2018 год Бярозаўскі раённы савет грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» прызнаны лепшым у вобласці. За піянерамі прайшлі прадстаўнікі раённай арганізацыі “БРСМ”. Гэта аб'яднанне ініцыятыўных, энергічных, маладых людзей, якія займаюць актыўную пазіцыю ў жыцці раёна і нашай краіны. А услед за імі прайшлі прадстаўнікі раённай арганізацыі “Белая Русь”, якая аб'ядноўвае каля тысячы берозаўчан, і прадстаўлена ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Актывісты арганізацыі прадстаўляюць сур'ёзную сілу ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Па цэнтральнай вуліцы горада прайшлі спрасмены.На Бярозаўшчыне культывуецца каля 30 відаў спорта.У спартыўных школах района займаецца больш за тысячу чалавек. Выхаванцы спратыўных секцый уваходзяць ў склад зборных каманд Беларусі, выступаюць на спартыўных пляцоўках рознага ўзроўню.Услед за спратсменамі у святочнай калоне Бярозаўская раённая арганізацыйная структура ДАСААФ.За 2018 год у Бярозаўскай арганізацыі ДАСААФ падрыхтавана больш за 300 вадзіцеляў для патрэб народнай гаспадаркі. Працуе секцыя па картынгу і кулявой стральбе. Арганізацыя налічвае больш за 700 чалавек.

А потым — у святочнай калоне прайшла тэхніка з устаноў і прадпрыемстаў раёна.

На святочнай сцэне адбылася цырымонія прысваення звання “Ганаровы грамадзянін Бярозаўскага раёна”. Пасведчанні і памятныя стужкі уручылі протаіерэю, Благачыннаму цэркваў Бярозаўскай акругі Георгію Шаўцову, ветэрану працы, былому трактарысту племзавода «Луч» Яўгеніі Кульгавене,

майстру спорта, старэйшаму трэнеру-выкладчыку па стральбе кулявой Святлане Іскандаравай.

Працягнула свята тэатралізаваная канцэртная праграма „Ад герояў былых часоў“Брэсцкай абласной філармоніі.

На працягу усяго святочнага дня на галоўнай сцэне гучалі песні у выкананні творчых калектываў раёна. У цэнтры горада працавалі выставы, горад майстроў, атракцыёны, праходзілі спартыуныя гульні.

А увечары на Цэнтральнай плошчы прайшла рэспубліканская акцыя “Спаём гімн разам”. Акцыя стала ўжо традыцыйнай, яна аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і напаўняе пачуццём гордасці за сваю дзяржаву.

А пасля неба расфарбавалі залпы рознакаляровага фейерверка.

Предложите Вашу новость









Отправьте сообщение с жалобой и мы обязательно её рассмотрим